...ГАДЫ БЯГУЦЬ, ЯК СНЫ, ЯК БЫЛІ, - ІХ НЕ СПЫНІЦЬ І НЕ СТРЫМАЦЬ. ТОЙ ДОМ, ШТО ДРЭВЫ АБСТУПІЛІ, МЫ БУДЗЕМ ДОЎГА ЎСПАМІНАЦЬ…

Гісторыя школы

Навучальна-педага-гічны комплекс сення

Кіраўніцтва школы

Настаўнікі

Сацыяльна-псіхала-гічная служба

За здаровы лад жыцця

Нашы навіны

 

         Гісторыя школы

         Гісторыя Драбаўшчынскага НПК пачынаецца з вызвалення рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцскіх захопнікаў – верасень 1944 года, хаця навучанне дзяцей весак Драбаўшчына, Арэшніца, Берацава, Чаша вялося і раней, але спецыяльнага будынка не было. Бацькі вучняў наймалі хаты у гаспадароў, і менавіта там праходзіў адукацыйны працэс.

        Першы дзяржаўны будынак школы уступіў у строй у версані 1944 года. З гэтага моманту і прынята весці летапіс шкльных падзей. З пачатку установа мела статус пачатковай школы, з 1952 года  - сямігодка, у 1964 годзе - васьмігодка. Толькі ў 1977 годзе школа набыла статус сярэдняй, а ў 1979 годзе быў першы выпуск - 20 вучняў, якія атрымалі дакумент аб сярэдняй адукацыі. На цяперашні час са сцен школы выйшла 468 чалавек, гэта 28 выпускаў. З іх 89 чалавек атрымалі вышэйшую адукацыю. Больш за 30 выпускнікоў працуе у галіне адукацыі, звыш 20 - у медыцыне, прыблізна столькі ж асвоілі эканамічную спецыяльнасць, 11 чалавек працуюць у органах МУС, 3 выпускнікі звязалі лес з узброенымі сіламі.

        Школа па праву ганарыцца такімі выпускнікамі як, Трафімчык Любоў Яўгенаўна – працуе ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі, Кішко Мікалай Мікалаевіч – вядучы хірург абласной бальніцы г. Гомель, Понтус Уладзімір Іосіфавіч – дырэктар каледжа цэлюлозна-папяровай прамысловасці РФ, Каржак Таісія Валянцінаўна – выкладчык геаграфіі Гомельскага дзяржаўнага універсітэта, Шамрук Валерый Уладзіміравіч – дырэктар Салігорскага масларобчага камбіната.

         У цяперашні час школа прымае актыўны удзел у спартыўных спаборніцтвах.. Актыўны удзел нашы школьнікі прымаюць у раенных, абласных і рэспубліканскіх алімпіядах, тым самым адстойваюць гонар не толькі школы, але і раена ў цэлым.     

 

Наш адрас:

Мінская вобласць, Клецкі раён, в. Драбаўшчына,

вул. Гагарына, д. 133

 
Hosted by uCoz